У суботу памежнікі прадухілілі 88 спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай дзяржаўнай мяжы, паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Латвіі, піша Delfi.

З 10 жніўня памежнікі не дапусцілі незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы 333 людзьмі.

У цэлым сёлета затрымалі 353 грамадзянін трэціх краін, якія незаконна перасеклі латвійскую мяжу, пры гэтым большасць з іх затрымалі ў жніўні, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0