Алесь Бадак
Апошнія дзевяць гадоў гэтыя выданні знаходзіліся ў структуры Выдавецкага дома «Звязда».
Часопіс «Полымя» ўзначальвала тэатральны крытык Алена Мальчэўская, «Маладосць» — перакладчыца Святлана Воцінава, «Нёман» — пісьменніца і перакладчыца Юлія Алейчанка.
Воцінаву звольнілі ў лютым, іншыя галоўныя рэдактары дапрацавалі на сваёй пасадзе да пачатку ліпеня, калі часопісы перадалі «Мастацкай літаратуры».
Цяпер галоўны рэдактар «Нёмана» — пісьменнік Алесь Бадак, які адначасова з’яўляецца дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Ён ужо ўзначальваў гэтае рускамоўнае літаратурнае выданне ў першай палове дзясятых гадоў.
Віктар Шніп
Галоўным рэдактарам «Полымя» стаў паэт Віктар Шніп, які адначасова з’яўляецца галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Шніп — муж пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.
Галоўным рэдактарам «Маладосці» стала Вольга Рацэвіч. Яна працуе рэдактарам выдавецтва. У яе перакладзе выходзілі кнігі ўкраінскіх пісьменнікаў.