Афганцы штурмам бяруць самалёт, каб зляцець хоць куды-небудзь ВІДЭА
Тэлеканал BFM апублікаваў відэазапісы відавочцаў, на якіх відаць, як сотні чалавек прарываюцца праз загараджэнні і спрабуюць залазіць на трапы самалётаў, каб паляцець з Афганістана. На фоне раздаюцца стрэлы.
Амерыканскія вайскоўцы пачалі рабіць папераджальныя стрэлы ў паветра пасля таго, як натоўп прарваўся на лётнае поле аэрапорта Кабула.
Паведамляецца пра гібель пяці чалавек.
Адміністрацыя аэрапорта раіць не прыязджаць туды — усе камерцыйныя рэйсы адмененыя.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ