Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Вядома, што мыццё рук — эфектыўны спосаб спыніць распаўсюд інфекцый, але дагэтуль фізіка не вывучала асаблівасці гэтай з’явы. Але нядаўна брытанскі матэматык Пол Хэманд стварыў мадэль, якая наглядна тлумачыць фізіку мыцця рук.

Згодна з ім, эфектыўнасць мыцця залежыць ад актыўнасці трэння далоняў. Але нават тады, калі чалавек робіць усё правільна, трэба час, каб пазбавіцца ад бактэрый на паверхні скуры. Размова ідзе як мінімум пра 20 секунд, піша Daily Mail.

Мадэль, створаная Хэмандам у супрацоўніцтве з калегамі, прадстаўляе мыццё рук як узаемадзеянне дзвюх паверхняў, паміж якімі знаходзіцца вадкасць. Падчас мыцця рук гэтыя паверхні труцца адна аб адну. Часцінкі накшталт вірусаў і бактэрый трапляюць у паглыбленні ў гэтых паверхнях, таму патрэбны моцны паток вады, каб змыць гэтыя часцінкі са скуры. Сіла патоку, у сваю чаргу, залежыць не толькі ад напору вады, але і ад таго, наколькі энергічна далоні труцца адна аб адну падчас мыцця.

Хэманд тлумачыць, што працэс можна параўнаць з пазбаўленнем ад плямы на футболцы. Чым больш энергічна ідзе трэнне, тым больш верагодна, што шкодныя часцінкі будуць змытыя са скуры. Аднак мадэль Пола Хэманда не ўлічвае біялагічныя і хімічныя фактары, звязаныя з мыццём рук, напрыклад, прымяненне антыбактэрыяльнага мыла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0