«У братэрскім духу я далучаюся да паслання надзеі на светлую будучыню. Дзякуючы Богу і працы многіх людзей у нас сёння ёсць вакцыны, якія абараняюць ад COVID-19. Яны даюць надзею на спыненне пандэміі, але толькі ў тым выпадку, калі даступнасць да іх гарантавана ўсім і калі мы супрацоўнічаем адно з адным», — сказаў ён.

«Вакцынацыя — гэта просты, але глыбокі спосаб спрыяння агульнаму дабру і клопату адно пра аднаго, асабліва пра найбольш уразлівых. Прашу Бога, каб кожны з нас унёс сваю пясчынку, свой маленькі жэст любові. Якім бы маленькім ён ні быў, любоў заўсёды вялікая. Паспрыяй гэтымі малымі жэстамі лепшай будучыні», — заклікаў Папа Францішак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0