«Мы зараз будзем спрабаваць памяняць спартовае грамадзянства, каб я магла выступаць за зборную Польшчы. Умовы змены спартовага грамадзянства — гэта каранцін, які доўжыцца тры гады. Але мы будзем прасіць, каб для мяне яго скарацілі, таму што даволі неадназначная сітуацыя. Мы не планавалі мяняць спартовае грамадзянства, але так склалася сітуацыя, гэта вымушаная мера. Я прыняла рашэнне застацца ў Польшчы і выступаць за зборную Польшчы», — сказала Ціманоўская.

Спартоўка таксама заявіла, што зможа вярнуцца на радзіму, толькі калі будзе ўпэўненая, што там бяспечна. «Нават калі я буду выступаць за зборную Польшчы, гэта ніяк не перашкодзіць мне прыехаць дадому да бацькоў, сустрэцца з імі, з'ездзіць у любімыя месцы ў Мінску. Калі я змяню спартовае грамадзянства, то буду прадстаўляць Польшчу, але Беларусь — гэта ўсё роўна мой дом, я буду вяртацца туды зноў і зноў», — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0