«На ўсіх допытах мы заўсёды казалі, што Ксенія і яе аператар не маюць ніякага дачынення да дзейнасці «Прэс-клуба», — адзначае ў інтэрв’ю заснавальніца праекта Юлія Слуцкая. — Ксенія адзін раз удзельнічала ў хакатоне, які праводзіў «Прэс-клуб», і яе праект быў у ліку пераможцаў. Я бачыла яе ўсяго адзін раз у «Прэс-клубе» і тое мімаходзь. Другі раз убачыла яе ўжо ў Следчым камітэце. Не ведаю, ці прапаноўвалі ёй напісаць прашэнне (аб памілаванні — НН). Мне вядома, што цяпер ёй выстаўлена новае абвінавачванне па іншым артыкуле».

Ксенія Луцкіна 15 гадоў аддала дзяржаўнаму тэлебачанню. Яна звольнілася пасля выбараў і збіралася ствараць альтэрнатыўны канал, калі яе затрымалі. Пакуль Ксенія восьмы месяц у СІЗА, без яе сумуе маленькі сын, бацькі непакояцца за здароўе дачкі.

Таксама за кратамі застаецца былы аператар БТ Дзяніс Сакалоўскі, шосты фігурант справы «Прэс-клуба».

Цяпер, калі вызвалілі чацвярых, судзіць будуць толькі Луцкіну і Сакалоўскага. Дзяніс сышоў з БТ пасля выбараў, быў нязгодны з палітыкай тэлекампаніі.

«Я на свае вочы бачыў, колькі было ў скрыні бюлетэняў, складзеных гармонікам (штаб Ціханоўскай заклікаў сваіх выбарцаў так рабіць — НН). І калі потым абвесцілі такія непраўдападобныя вынікі — гэта вельмі абурыла. Збіццё ўдзельнікаў пратэсту стала апошняй кропляй — а мы (на БТ — НН) пры гэтым можам паказваць толькі пацярпелых супрацоўнікаў МУС. І ні слова пра траўмаваных і загінулых падчас мірнай дэманстрацыі», — казаў Дзяніс у інтэрв’ю.

Чытайце таксама:

Гісторыя Ксеніі Луцкінай, якая 15 год працавала на БТ, а цяпер апынулася ў СІЗА за спробу стварыць альтэрнатыўны канал

Як маглі «памілаваць» прэсклубаўцаў, калі іх яшчэ не асудзілі? Тлумачым

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0