Паколькі ТБМ з’яўляецца заснавальнікам газет «Новы час» і «Наша слова», у выпадку ліквідацыі ТБМ як юрасобы закрыюць і выданні.
Аб’яднанне беларусаў свету «Бацькаўшчына» таксама атрымала ліст ад СК, з якога вынікае, што за дзейнасць арганізацыі заведзеная крымінальная справа — за «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы».