Апроч Леаніда Судаленкі, абвінавачанымі па справе праходзяць ягоная памочніца Таццяна Ласіца і праваабаронца Марыя Тарасенка. Іх абвінавачваюць па ч. 1, 2 арт. 342 КК (Арганізацыя і фінансаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Леанід Судаленка перадаваў у лістах, за што яго будуць судзіць:

  • эпізод з дровамі, якія Леанід прывёз дзецям, чыіх бацьку потым асудзілі за «беспарадкі»; 
  • відэа, дзе праваабаронца каментуе блогеру пратэсты, што праходзяць у краіне; 
  • заклік у сацыяльных сетках сустрэць жанчыну, якую вызвалялі пасля 15 сутак арышту;
  • семінар па лічбавай бяспецы для праваабаронцаў;
  • аплата штрафаў, пошліны за зварот у суд і дапамогі адвакатаў.

Сёмы месяц праваабаронца знаходзіцца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0