Арыштаваны былы начальнік следчага ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Генадзь Гапоненка.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс‑службе Генеральнай пракуратуры.

У дачыненні да Гапоненкі распачата крымінальная справа, па якім артыкуле — у прэс‑службе не ўдакладнілі.

Разам з тым, паводле неафіцыйнай інфармацыі, былы супрацоўнік КДК падазраецца ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 КК).

Як паведамляе інтэрнет‑выданне «Ежедневник», Генадзю Гапоненку інкрымінуецца тое, што ён на працягу пяці гадоў «даваў дах» аднаму сталічнаму бізнесоўцу.

«Нібыта начальнік следчага ўпраўлення ДФР КДК не толькі садзейнічаў спыненню справы, распачатай у дачыненні да знаёмага бізнесмена па ч. 3 арт. 233 Крымінальнага кодэкса (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца арганізаванай групай), але і даваў таму інфармацыю пра ход расследавання», — піша газета.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0