У Расіі, на радзіме мужчыны, які зарэзаў у дрэздэнскім судзе егіпцянку, ксенафобія з’яўляецца практычна нормай жыцця, мяркуе аглядальнік Der Tagesspiegel.

Журналіст згадвае, што толькі ў 2008 годзе ў Расіі адзначана 170 злачынстваў на глебе нацыянальнай варажнечы (удвая болей, чым у папярэднія гады), у якіх загінулі 80 чалавек, а яшчэ 200 чалавек з неславянскай знешнасцю атрымалі раненні.

Больш за тое, як адзначае газета, РПЦ не спрабуе дыстанцыявацца ад ультраправых поглядаў.

Своеасаблівымі цэнтрамі нападаў на жыхароў Азіі, чорнаскурых і ўсіх, у каго больш цёмны колер скуры, чым у большасці рускіх, з’яўляюцца Масква, Санкт‑Пецярбург, Екацярынбург, Ульянаўск і Варонеж.

газета.ру

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0