У праграму ўвайшлі 24 фільмы: 19 са Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама пяць з Беларусі.

Як кажа заснавальніца і праграмны дырэктар кінафестывалю Воля Чайкоўская, для яе важна «не толькі ўключаць у праграму фільмы, якія паказалі на буйных міжнародных кінафестывалях і якія нашы гледачы наўрад ці «адкапалі» б у інтэрнэце і паглядзелі б проста так. Але і

каб гэтыя фільмы закраналі тэмы, скажам, правоў жанчын, гендэрных стэрэатыпаў, хатняга гвалту, роўнасці і іншых тэмаў, якія звязаны з каштоўнасцямі, якія мы падзяляем і якія можна паказваць і асвятляць у Беларусі ў цяперашні момант».

Таксама ёй падаецца істотным не толькі пагрузіць гледачоў у атмасферу сацыяльных тэм і праблем, але і ў атмасферу расслаблення і магчымасці паглядзець на сур'ёзныя тэмы з гумарам.

«Таму

ў нашай праграме ёсць і камедыі накшталт фінскага фільма «Жалезныя лэдзі», і дацкай карціны «Персона нон грата», і эстонскага вэстэрна «Апошнія», і латвійскага рэмейка на Беласнежку «У люстэрку»: адначасова і гумарны, і трагічны»,

— кажа Чайкоўская.

У праграме прадстаўлены блок дакументальных стужак (сярод іх «Як мы гулялі ў рэвалюцыю», прысвечаная падзеям у Літве ў 1980-х), а таксама ўласна беларуская праграма.

Праблемам бацькоў і дзяцей прысвечаныя стужкі «Тата» Марыі Якімовіч і рэжысёрскі дэбют Волі Чайкоўскай «Агульная мова».

Таксама ў праграме кароткі метр «Сойка». Яе зняла беларуска з ЗША Анастасія Сергіені, якая апісвае адзін дзень з жыцця эмігранткі з Беларусі. У галоўнай ролі знялася актрыса Лянка Грыу.

Апрача таго ў праграме Ззяння-2021 — індустрыяльная платформа, якая сёлета складаецца з 12 анлайн-мерапрыемстваў (лекцыі, размовы і дыскусіі на актуальныя тэмы). Усе івэнты будуць даступныя толькі тым гледачам, якія набылі хаця б адзін квіток на сайце кінафестывалю.

Набыць квіткі можна на сайце фестывалю. Убачыць фільм можна будзе на працягу сутак згодна з раскладам. Усе стужкі можна будзе глядзець не толькі на дэсктопах, але і на мабільных прыладах ios праз мабільны дадатак форуму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0