У PandaDoc адзначылі, што «пакуль не ведаюць дакладна» аб зняцці ўсіх абмежаванняў з фігурантаў справы.

Каментар у Следчым камітэце атрымаць не ўдалося.

2 верасня 2020 года ў мінскім офісе PandaDoc прайшлі ператрусы. Чатырох супрацоўнікаў кампаніі — дырэктара Дзмітрыя Рабцэвіча, менеджара Віктара Куўшынава, бухгалтара Юлію Шардыка і эйчара Уладзіслава Міхалапа — абвінавацілі ў крадзяжы каля 107 тысяч рублёў (ч. 4, арт. 210). Пазней артыкул змянілі на «махлярства» (ч.4, арт. 209).

23 верасня стала вядома, што кампанія PandaDoc дамаглася зняцця арышту са свайго рахунку. Для гэтага кампанія пералічыла на дэпазіт Следчага камітэта 107 тысяч рублёў у эквіваленце.

11 кастрычніка 2020 года дырэктара PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча выпусцілі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. Гэта адбылося на наступны дзень пасля візіту ў СІЗА Аляксандра Лукашэнкі. Праз два дні пад хатні арышт былі пераведзеныя Юлія Шардыка і Уладзіслаў Міхалап.

Апошні фігурант справы — Віктар Куўшынаў — выйшаў на волю 20 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0