Мінск-навіны

Мінск-навіны

Аб гэтым паведаміла Мінск-навінам дырэктар Камбіната школьнага харчавання Надзея Лукашэвіч:

— Разумны буфет прадугледжвае безнаяўны разлік за буфетную прадукцыю па карце навучэнца ці з рахунку за харчаванне, які папаўняюць бацькі праз АРІП. Для гэтага яны павінны стварыць для свайго дзіцяці індывідуальны QR-код. Інструкцыю можна паглядзець на сайце КШХ.

Працуе гэта так. Калі вучань купляе нешта ў буфеце, для разліку прыкладвае да спецыяльнага счытвальніка свой код. Яго можна раздрукаваць на папяровым носьбіце, сфатаграфаваць на смартфон або, напрыклад, нанесці на брэлок. Код прывязаны да фатаграфіі:

буфетчык бачыць на планшэце здымак дзіцяці — так праходзіць ідэнтыфікацыя. Ніхто, акрамя канкрэтнага вучня, не зможа больш скарыстацца яго асабістым QR-кодам. Грошы аўтаматычна спісваюцца з рахунка навучэнца.

Паводле слоў Надзеі Лукашэвіч, пілотны праект ужо прайшоў у мінулым навучальным годзе апрабацыю на базе некаторых школ Партызанскага раёна. Бацькам і дзецям ідэя спадабалася.

Плюсаў шмат. Па-першае, дзеці могуць не насіць з сабой наяўныя грошы, па-другое, павялічылася хуткасць разліку ў буфеце, а па-трэцяе, бацькі могуць адзначаць у спецыяльным дадатку, якія стравы дзіцяці можна купляць, а ад якіх варта ўстрымацца.

Гэтая опцыя асабліва карысная, калі ў школьніка ёсць індывідуальныя абмежаванні, якія патрабуюць выключыць з сілкавання пэўныя прадукты.

Мяркуецца, што з 1 верасня 2022 г разумныя буфеты будуць ва ўсіх школах Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0