Фота The Guardian
Шэсць гадоў таму ў Афганістане публічна катавалі і забілі Фархунду — 27-гадовую жанчыну, віна якой была ў тым, што яна падпаліла старонкі Карана. Як выявілася, абвінавачнне было фэйкавым: яго прыдумаў прадавец амулетаў, якога жанчына перад гэтым раскрытыкавала. Фархунду забіў натоўп мужчын, пакуль афганскія сілы бяспекі проста стаялі побач, не прымаючы ніякіх дзеянняў.
Гэты выпадак ілюструе, што катаванні, якія прымяняюцца натоўпам па рэлігійных матывах, асабліва ў дачыненні жынчын, - не толькі сфера дзейнасці талібаў. Нават у новым Афганістане ў грамадстве адчувалася жанчынаненавісніцтва, піша The Guardian.
Аўтарка артыкула — Сіпі Азарбайджані-Магадам, актывістка ў барацьбе за правы афганскіх жанчын. На працягу многіх гадоў яна працавала ў Афганістане, змагалася за тое, каб жанчынам можна было ўладкоўвацца на працу, ствараць уласныя праекты. За гэта яе ледзь не лінчавалі, спрабавалі выкрадаць, прыніжалі і сэксуальна дамагаліся. Усё таму, што праблемы жанчын у афганскім грамадстве не лічыліся праблемамі.
Калі натоўп раз’юшаных мужчын забіваў Фархунду, ніхто з людзей не заступіўся за яе — усе запісвалі катаванні на відэа. Урад пасля арыштаваў некаторых грамадзян, вінаватых у забойстве жанчыны, але большасць з іх пасля выпусцілі, калі ўплывовыя людзі заступіліся за забойцаў.
Барацьба за правы жанчын не спыніцца ў Афганістане ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі, а магчыма, і стагоддзі. Дапамогі, якая вылучалася афганскім жанчынам, ніколі не было дастаткова. Нямногія жанчыны былі ў бяспецы — у большасці тыя, хто быў задзейнічаны ў заходніх праектах. Аднак непісьменныя жанчыны ўсё так жа падвяргаліся здзекам.
Маладую дзяўчыну, якая паступіла ў паліцэйскую акадэмію, прымушалі выносіць смецце, рабіць чай для мужчын і быць даступнай для сэксуальнага задавальнення мужчын.
Нягледзчы на ўсе дзеянні, накіраваныя на прагрэс у правах афганскіх жанчын, дзяўчынам заўсёды прыходзілася змагацца за тое, каб знайсці працу. У Афганістане дамінуюць установы, якімі кіруюць мужчыны.
Лёс Фархунды паказаў, што і да талібаў афганскія жанчыны не былі ў бяспецы. Афганістан пачаў шлях да дэмакратыі, дзе жанчыны з’яўляюцца грамадзянамі з такімі ж правамі, як і мужчыны, але гэты шлях спынены. Афганскія жанчыны заўсёды знаходзіліся пад цяжарам дрэннай палітыкі, карупцыі, кансерватызму і адсутнасці верхавенства права.
Дапамога жанчынам заўсёды была нязначнай, акрамя момантаў, калі які-небудзь выпадак дэманстраваў рэальную сітуацыю з правамі жанчын. Тады міжнародныя арганізацыі вылучалі вялікія сродкі. Аднак барацьба за тое, каб афганскія жанчыны маглі весці звычайнае жыццё, патрабуе доўгатэрміновага партнёрства і разуменнем, што такое афганскае грамадства.