Valsts kanceleja

Valsts kanceleja

«Я нічога больш не хачу закрываць», — сказаў палітык, патлумачыўшы, што з прыходам новай хвалі ўрад не плануе закрываць бізнэс і пераводзіць школьнікаў на дыстанцыйнае навучанне.

Па словах кіраўніка ўрада, не запланаваныя і абмежаванні для прышчэпленых жыхароў Латвіі, а для астатніх многія паслугі будуць недаступныя, напрыклад, грамадскае харчаванне, культурныя і забаўляльныя мерапрыемствы і інш.

Аналагічная сітуацыя ў Літве, дзе з 13 верасня запрацуе «пашпарт магчымасцяў» для прышчэпленых ад кавіду або тых, хто перанёс хваробу.

Для непрышчэпленых закрыюцца буйныя гандлёвыя цэнтры, салоны прыгажосці, прадпрыемствы грамадскага харчавання, месцы забаў, будзе закрыты доступ на розныя мерапрыемствы.

У Латвіі цалкам вакцынаваліся 39,78%, а адну дозу атрымалі 44,86%, у Літве лічбы вышэйшыя — 58% і 52%, гэта пры тым, што ў абедзвюх краінах таксама выкарыстоўваецца вакцына Janssen, дзе дастаткова адной дозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0