Як стала вядома — акрамя таго, кітайскі бок выдзяляе Беларусі яшчэ 500 тыс. доз вакцыны ў якасці гуманітарнай дапамогі.

У вырашэнні гэтага пытання Мінздароўю Беларусі актыўна дапамагалі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў і пасольствы дзвюх краін, паведамляе ведамства ў сваім тэлеграм-канале.

Вакцына Sinopharm рэкамендавана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, яна адобрана ў 50 краінах. але кожная краіна ЕС сама прымае рашэнне наконт уезду. Пакуль пускае Іспанія і Балгарыя.

Варта зазначыць, што тэмпы вакцынацыі ў Беларусі невысокія. Учора Мінздароўя паведамляла, што па стане на 24 жніўня 1,57 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны, а 1,28 млн.чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Гэта 16,8% і 13,7% адпаведна.

У суседняй Літве адну дозу атрымалі 58%, дзве — 52% насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0