Reuters.com

Reuters.com

На думку Масуда, Расія павінна быць зацікаўленая ў такіх кантактах, бо «калі экстрэмісцкая ідэалогія будзе ўкаранёная тут, то запалыхае ва ўсёй Цэнтральнай Азіі і на поўдні Расіі, тады экстрэмізм будзе на ўздыме».

«Пасля таго як Талібан узяў Кабул, мы бачылі, як шмат груповак па ўсім свеце павіншавалі іх і цяпер ставяць у прыклад сваім сябрам, кажучы, што тыя таксама змогуць такога дамагчыся. Так што гэта ўсё можа прывесці да эскалацыі і з'яўлення большай колькасці тэрарыстаў, якія захочуць прыйсці ў Цэнтральную Азію або дэстабілізаваць поўдзень Расіі. Я ўпэўнены, што гэта ў іх [Расіі] інтарэсах — умяшацца і дапамагчы стварэнню тут інклюзіўнага ўрада», — сказаў Масуд.

На ягоную думку, Масква можа дапамагчы правесці «нешта накшталт экстранных мірных перамоў паміж намі і Талібанам і пераканаць іх прыйсці на іх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0