Каля 12.00 25 жніўня ў офіс фірмы «Іквадарт» прыйшлі сілавікі ў экіпіроўцы. Дырэктара студыі Глеба Койпіша вывелі са студыі ў кайданках. Імаверна, ён затрыманы. Кім і па якой справе — пакуль невядома, піша Hrodna.life.

Сам Глеб паспеў напісаць «Прыйшлі» ў сваім акаўнце ў Facebook каля 13.30. Яго тэлефон выключаны, тэлефон фірмы перанакіроўвае на галасавую пошту.

Сілавікі таксама канфіскавалі тэхніку і дакументы.

Глеб Койпіш — дырэктар студыі «Іквадарт», якая ўваходзіць у топ-10 найлепшых вэб-студый Беларусі і працуе з 2004 года. Яму 35, жанаты, двое дзяцей. Койпіш запісаў зварот да ўлады перад выбарамі — 2020. Пасля збіцця 10 жніўня 2020 года Глеб трапіў у траўмапункт. Яму адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы па гэтым факце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0