Па яго словах, праект новай Канстытуцыі, які 1 верасня перададуць Лукашэнку, узгоднены аднагалосна, за выключэннем раздзела пра Усебеларускі народны сход. 

«Таму што мы, можа быць, не валодем прафесійнымі юрыдычнымі навыкамі напісання законаў высокага ўзроўню, — патлумачыў Васкрасенскі. — Не можам вылучыць ідэю Усебеларускага народнага сходу — такую, каб яна задавальняла ўсіх членаў Канстытуцыйнай камісіі».

Былы старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч, які таксама ўваходзіць у камісію, у свой час адзначаў, што застаюцца незразумелымі дэталі функцыянавання Сходу ў новым фармаце. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0