Палата па вырашэнні спрэчак ФІФА задаволіла пазоў украінскага абаронцы Яўгена Хачарыдзі да брэсцкага «Дынама».
Брэсцкае «Дынама» цяпер павінна кампенсаваць Хачарыдзі шкоду, звязаную з невыкананнем кантрактных умоў.
У пачатку 2021 года Хачарыдзі ў аднабаковым парадку скасаваў кантракт з «Дынама» з-за парушэння клубам кантрактных абавязацельстваў. З боку футбаліста потым быў пазоў аб выплаце кампенсацыі.
Абаронца планаваў адсудзіць у берасцейскага клуба адзін мільён даляраў.