«Нашы сілавыя службы не навучаны, як паводзіць сябе з жанчынамі, як мець зносіны з жанчынамі. Пакуль у нас не будзе поўнай бяспекі… мы просім жанчын заставацца дома», — сказаў Муджахід, словы якога цытуе BBC News.

Некалькі іншую фармулёўку слоў Муджахіда прывяла газета The New York Times. «Мы турбуемся з-за таго, што нашы войскі … яшчэ не вельмі добра навучаныя (і) могуць дрэнна абыходзіцца з жанчынамі. Мы не хочам, каб нашы войскі, не дай бог, прычынялі шкоду або пераследавалі жанчын», — сказаў Муджахід.

Прадстаўнік «Талібана» назваў гэта «вельмі часовай працэдурай «і паабяцаў, што заробак працуючых жанчын» будзе выплачвацца ў іх дамах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0