hockey.by

hockey.by

Бярэ ўдзел і беларуская зборная. Гульні нашай групы пройдуць у Браціславе, і супернікамі беларусаў, апроч Славакіі, будуць каманды Польшчы і Аўстрыі.

Першы матч — сёння супраць Польшчы (16:15), у пятніцу — гульня з Аўстрыяй, а ў нядзелю заключны паядынак са Славакіяй.

На Алімпійскі хакейны турнір трапляе толькі пераможца групы.

Беларусы ўдзельнічалі ў хакейным турніры ў 1998, 2002 і 2010 гадах, а вось на Алімпіяды ў 2006-м, 2014-м і 2018-м не траплялі.

Варта згадаць, што на мінулым чэмпіянаце свету зборная Беларусі выступіла няўдала, заняўшы апошняе месца ў групе. Славакам у групавым турніры каманда прайграла з лікам 2:5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0