Праверка Камітэта дзяржкантролю выявіла неашчаднае расходванне бюджэтных сродкаў у Полацкім райвыканкаме, паведамляе прэс-служба КДК.

Для эканоміі прадстаўнікі КДК прапанавалі прыбіраць памяшканні ва ўстановах культуры і райвыканкаме ў два разы радзей. Цяпер там штодня падмятаюць і мыюць падлогі, адзін раз на два тыдні абмятаюць сцены, столь и калоны, а вокны мыюць штомесяц. 

Зніжэнне гэтай перыядычнасці ўдвая дапаможа скараціць 30% ставак прыбіральшчыц — такую выснову робяць у КДК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0