Кіроўца, які ў мінулую пятніцу на Менскай кальцавой дарозе пратараніў сем аўтамабіляў, будзе знаходзіцца ў лякарні пакуль яму не будзе пастаўлены канчатковы дыягназ.

Паводле папярэдняга дыягназу, у мужчыны здарылася шызаафектнае расстройства маніякальнага тыпу. Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ва ўпраўленні дзяржаўтаінспекцыі Маскоўскага раёна Мінска.

Калі лекары прызнаюць яго хворым, то крымінальная справа пачата не будзе.

Кіроўца пратараніў сем аўтамабіляў фактычна за пяць хвілінаў. Уладальнікам аўтамабіляў, якія пацярпелі, будзе выплачана кампенсацыя страхавымі кампаніямі.

Мужчына мае больш за 25 гадоў стажу кіроўцы, у яго былі адкрыты ўсе вадзіцельскія катэгорыі. Ён з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам.

«Пры затрыманні парушальнік патлумачыў свае дзеянні тым, што чуў галасы, якія загадвалі яму тараніць аўтамабілі», — сказалі ў ДАІ.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0