Бежанцы з Афганістана кажуць пра грубае стаўленне да іх латвійскіх уладаў і пра адмову ў прадастаўленні прытулку, сцвярджае дзяржаўны памежны камітэт.

«25 жніўня памежнікі заставы Бігосава Полацкага пагранатрада спынілі чарговую спробу незаконнага выцяснення мігрантаў з тэрыторыі Латвіі на тэрыторыю Беларусі. У прыватнасці, супрацоўнікі латвійскай Дзяржпагранаховы з ужываннем фізічнай сілы на лінію дзяржмяжы даставілі 21 грамадзяніна Афганістана, з іх 11 дзяцей», — распавялі ў ДПК.

Мігранты нібыта патлумачылі памежнікам, што прыбылі ў Латвію 23 жніўня ў пошуках лепшых умоў жыцця з мэтай далейшага руху ў Германію.

«Пасля затрымання латвійскімі памежнікамі яны ўтрымліваліся ў дрэнных умовах, лекамі і гарачым харчаваннем не забяспечваліся, нават просьба забяспечыць малаком маленькіх дзяцей засталася без увагі», — гаворыцца ў заяве.

Беларускія памежнікі сцвярджаюць, што мігрантаў уначы прывезлі на лінію мяжы і з ужываннем сілы адправілі ў кірунку беларускай тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0