Фота pixabay.com.

Даследчыкі з Корнэльскага ўніверсітэта злавілі ў Панаме больш за 400 калібры-якабінаў, размясцілі на іх радыёмаячкі і ўсталявалі 28 кармушак з магчымасцю вызначыць, якая птушка і колькі разоў іх наведвала. Вызначылася, што тыповае для самцоў апярэнне дазваляе калібры атрымліваць больш ежы, а таксама дапамагае самкам пазбягаць агрэсіі самцоў, у тым ліку дзяўбання і штуршкоў, піша Guardian.

Высветлілася, што ў пачатку і самкі, і самцы калібры выглядаюць аднолькава — яны маюць тыповую для самцоў афарбоўку. Пазней падчас старэння прыкладна 20% самак захоўваюць яркае апярэнне, а ў астатніх колер робіцца больш цьмяным.

Раней эксперты лічылі, што захаванне колеру звязанае з канкурэнцыяй за самцоў, але аказалася, што самцы птушак праяўляюць больш цікаўнасці да птушак з тыповым для самак апярэннем. Таму біолагі прыйшлі да высновы, што імітаванне афарбоўкі самцоў звязанае з канкурэнцыяй калібры за ежу і з іх паводзінамі ў згуртаваннях.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?