«Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце падрыхтаваны загад ад 25 жніўня, у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 2022 г. функцыі тэхнічнага адміністратара будзе выконваць СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» — гаворыцца ў паведамленні.

Hoster.by займаўся адміністраваннем 10 гадоў.

Гендырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў быў затрыманы 18 мая ў ліку пятнаццаці фігурантаў па «справе TUT.BY», ён ужо чацвёрты месяц знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску.

Сутнасць прэтэнзіі сілавікоў — кампанія, з'яўляючыся рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій, нібыта атрымала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай рэзідэнтам.

Пад хатнім арыштам знаходзіцца ўдава заснавальніка партала Юрыя Зісера, саўладальніца hoster.by Юлія Чарняўская.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0