Спявачку Анжаліку Агурбаш даставілі ў адзін з аддзелаў маскоўскай паліцыі. Артыстку, абвешчаную ў вышук у Беларусі, апытваюць праваахоўнікі.

Нагадаем, у дачыненні да Агурбаш у Беларусі распачалі крымінальную справу, ёй пагражае да 15 гадоў калоніі. Спявачку, у якой ёсць расійскі пашпарт, абвінавачваюць у распальванні варожасці і абразах у адрас Лукашэнкі.

У верасні 2020 года спявачку затрымалі каля беларускай амбасады ў цэнтры Масквы, дзе сабраліся нязгодныя з вынікамі выбараў.

У Анжалікі расійскае грамадзянства, таму яе могуць дапытаць, але, па расійскім заканадаўстве, у Беларусь яе ніхто не выдасць. 

Дапоўнена: Інфармацыя ад расійскага выдання пра затрыманне Агурбаш не пацвердзілася. Яе памочніца абвергла навіну, паведаміла, што Анжаліка зараз знаходзіцца на свецкім мерапрыемстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0