Пра гэта ў аўторак на сустрэчы з журналістамі заявіў пасол Польшчы Генрык Літвін. Па ягоных словах, ад 2007 году пачаўся інтэнсіўны дыялог паміж нашымі краінамі. Адбываліся сустрэчы на ўзроўні віцэ‑прэм’ераў, а таксама міністраў замежных справаў.

«Дыялог развіваецца. Падрыхтоўка да такіх сустрэч ідзе, калі яны могуць адбыцца я сказаць не магу. Гаворка вядзецца пра сустрэчу на ўзроўні прэм’ер‑міністраў», — сказаў Г.Літвін.

Пасол паведаміў, што мяркуюцца стажыроўкі беларускіх чыноўнікаў у Польшчы ў рамках праграмы «Усходняе партнёрства». Разам з тым, Генрык Літвін падкрэслівае, што паспяховасць «УП» найперш будзе залежыць ад актыўнасці краін‑удзельніц праграмы, у тым ліку Беларусі.

На пытанне, ці сочыць польскае дыпламатычнае прадстаўніцтва за справай Мікалая Аўтуховіча, Генрык Літвін адказаў, што тут ягоная краіна дзейнічае як сябар Еўрасаюзу, які разглядае справу найперш з гуманітарных пазіцый.
«Лепш задавайце гэтыя пытанні паслу Швецыі, якая цяпер старшынюе ў ЕС», — зазначыў спадар пасол.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?