Ён здымаў ахоўную маску ў класе, калі чытаў услых, паведамляе «Голас Амерыкі».

Адзначана, што выпадак прыпаў на час распаўсюджвання штама «Дэльта» ў краіне.

З 23 мая да 12 чэрвеня 2021 года было зафіксавана 26 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 сярод вучняў пачатковай школы акругі Марын у Каліфорніі і іх сем'яў.

Як пазней высветлілі медыкі, успышка каранавіруса ў школе сярод дзяцей адбылася пасля кантакту з невакцынаваным заражаным настаўнікам.

Вядома, што ў адным з класаў узровень заражэнняў склаў 50% і залежаў ад таго, наколькі блізка дзеці сядзелі да настаўніка.

Так, 8 з 10 дзяцей, якія сядзелі ў першых двух шэрагах, захварэлі на каранавірусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0