«Ці не стане Афганістан пасткай, ці не давядзецца нам зноў адпраўляць туды сваіх сыноў? Вядома ж, не. Гэта абсалютна беспадстаўныя асцярогі.

АДКБ — гэта выключна абарончая ваенна-палітычная арганізацыя. І ў дамове аб калектыўнай бяспецы, статуце нашай арганізацыі прадугледжана прымяненне калектыўных абарончых сіл выключна ў межах зоны адказнасці АДКБ, гэта значыць у межах нашых краін», — адзначыў Станіслаў Зась.