А ў апошні дзень лета чакаюцца дажджы, месцамі моцныя дажджы і навальніцы. Днём +16..+22°С. У Мінску будзе +19—21°С, дождж.

1 верасня — кароткачасовыя дажджы. Днём +16..+22°С. У Мінску да +20°С, дождж.

А вось 2 верасня пахаладае, паведамляе meteoinfo.by.

Прыйдзе халоднае паветра з Балтыкі і будзе дзьмуць паўночна-заходні парывісты вецер.

Уначы +6..+12°С, днём +12..+17°С. У Мінску будзе +14°С. Такая ж тэмпература паветра будзе і ў наступныя дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0