ТАСС

«Беларускія сябры заўсёды могуць разлічваць на падтрымку Расіі. Не сумняваюся, што сумеснымі намаганнямі мы будзем і далей усяляк нарошчваць расійска-беларускія сувязі на розных напрамках», — гаворыцца ў тэлеграме Пуціна.

Ён адзначыў, што высока цэніць намаганні Лукашэнкі па ўмацаванні саюзніцкіх адносін паміж краінамі і пашырэнні ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы.

«Упэўнены, што ваш багаты вопыт дзяржаўнага кіраўніка будзе і надалей служыць забеспячэнню адзінства і згоды ў беларускім грамадстве, умацаванню стабільнасці і бяспекі ў краіне», — адзначыў Пуцін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?