Ежы Бузэк, фота з Вікіпедыі.

Ежы Бузэк, фота з Вікіпедыі.

Ежы Бузэк абраны кіраўніком Еўрапарламента.

Упершыню гэтую высокую пасаду заняў прадстаўнік усходнееўрапейскай краіны. Бузэк браў удзел у працы Еўрапарламента ад 2004 года.

***

Ежы Бузэк нарадзіўся 3 ліпеня 1940 г. у Смілавічах, праўда не на Міншчыне, а ў мястэчку ў Цешынскім краі (сёння - Чэхія). Прафесар Інстытуту хіміі ў Глівіцах, ад 1980 г. быў у руху «Салідарнасць». У 1997-2001 гадах быў прэм'ер-міністрам Польшчы. У адрозненне ад большасці палякаў, ён пратэстант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0