Толькі за апошнія дні на Гродзеншчыне зафіксаваны крадзяжы шасці коней.

Па версіі следства, злачынствы здзяйсняліся ноччу. Ахвярамі крадзяжоў сталіся як фізічныя асобы, так і сельгаспрадпрыемствы.

Крадзяжы коней былі здзейснены ў Карэліцкім, Навагрудскім і Слонімскім раёнах.

Як паведаміў супрацоўнік прэс‑службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Козыраў, падобных злачынстваў даўно не фіксавалася.

Але некалькі гадоў таму крадзяжом коней займаліся ў прыпамежных з Літвой раёнах асобы цыганскай нацыянальнасці. Следства не выключае цыганскі след і ў дадзеных злачынствах.

Народная воля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0