PAP

PAP

Фонд Grand Press узнагародзіў гэтай прэстыжнай узнагародай трох з дзевяці кандыдатаў, намінаваных польскімі фондамі, асацыяцыямі, рэдакцыямі і карыстальнікамі інтэрнэту, паведамляе «Радыё Польшча».

У катэгорыі «СМІ» медаль «За свабоду слова» атрымаў журналіст і актывіст Саюза палякаў у Беларусі Андрэй Пачобут.

Узнагароду за барацьбу за свабоду слова Фонд Grand Press прысуджае выдатным асобам, якія сваімі выказваннямі і дзейнасцю ў публічнай прасторы прычыняюцца да захавання дэмакратычных каштоўнасцяў, у тым ліку свабоднай і пастаяннай публічнай дыскусіі.

Андрэй Пачобут знаходзіцца за кратамі з 25 сакавіка, больш за пяць месяцаў. Ён праходзіць па так званай «польскай справе», якую Генпракуратура завяла «за распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК). Па гэтай справе праходзіць таксама кіраўнік неафіцыйнага Саюза палякаў Анжаліка Борыс.

Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0