Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч заявіў, што ў краіне, нягледзячы на прагназаваны ўздым захворвання на каранавірус, не чакаецца звязаных з гэтым цяжкасцяў, паведамляе БелТА.

— Тое, што мы ўваходзім у сезон уздыму, пра гэта казалі. Усе вярнуліся з адпачынкаў, у аўдыторыі, людзі залатога ўзросту — з прысядзібных участкаў. Сацыяльнае дыстанцыяванне будзе змяншацца. Да таго ж ад надвор'я нікуды не пойдзеш. Мяркуем, што рост будзе, безумоўна, але якіх-небудзь складаных сітуацый я не бачу, — адзначыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Піневіч таксама пракаментаваў працэс вакцынацыі насельніцтва ад COVID-19. Студэнцкай моладзі і навучэнцам у ССНУ, старэйшым за 18 гадоў, будзе прапанавана прышчапіцца прэпаратам «Спутнік Лайт». Паступае таксама вакцына кітайскай вытворчасці.

— Вакцыны дастаткова. Пытанне толькі ў тым, як мы пераканаем усіх, што вакцынавацца трэба, — сказаў міністр аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0