Візіт мэра Масквы Юрыя Лужкова чакаецца ў Мінск 24 ліпеня, паведаміў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

Плануецца, што адным з пытанняў, якія будуць абмяркоўвацца з Юрыем Лужковым, стануць асаблівасці і перспектывы паставак беларускай прадукцыі ў сталіцу Расіі.

Прэм’ер‑міністр Беларусі адзначыў, што айчынныя прадпрыемствы недастаткова актыўна праводзяць работу па прасоўванні сваёй прадукцыі ў іншыя краіны. «Ідзе глыбокае накапленне на складах, пры гэтым адзначаецца інэртнасць кіраўніцтва прадпрыемстваў, — сказаў Сяргей Сідорскі. — Аднак, што перашкаджае вам асвойваць новыя рынкі збыту, едзьце, прадавайце, не чакайце, каб за вас гэта зрабіў нехта іншы. Грошы ляжаць пад рукамі, а мы прадаць тавар не можам».

Сяргей Сідорскі асаблівую ўвагу звярнуў на тое, што ва ўмовах крызісу прадпрыемствы павінны максімальна скарачаць выдаткі ў аграпрамысловым комплексе. «Трэба ствараць высокатэхналагічныя комплексы, якія забяспечаць рост экспарту, бяспеку краіны», — дадаў ён.‑.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0