«На кадрах відаць, што мігранты знаходзіліся ля нашай мяжы і не рухаліся ў Беларусь нават пры адсутнасці беларускіх памежнікаў. Гэта даказвае той факт, што яны не мелі намеру рухацца на тэрыторыю нашай краіны», — паведаміў Дзяржпамежкамітэт.

Дзеянні сілавікоў называюць «аператыўным прыкрыццём рэзервам Смаргонскай памежнай групы для «прадухілення незаконнага перасячэння мяжы з Літвы».

«З відэа зразумела, што фізічная сіла да мігрантаў беларускім бокам не ўжывалася», — запэўнілі ў беларускім памежным ведамстве і дадалі, што замежнікі знаходзілася ля мяжы каля 8 дзён пасля чаго сышлі ўглыб тэрыторыі Літвы.

Раней, у прыватнасці, былы міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус размясціў відэа, на якім бачна, як беларускія памежнікі са шчытамі гоняць мігрантаў, што знаходзяцца паміж памежнымі слупамі, у бок мяжы Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0