Суд будзе ў Гродне, але калі і якім чынам — па скайпе ці з прысутнасцю Вадзіма, пакуль невядома.
«Перадачу ўзялі. У камеры вельмі холадна. Трымаецца, але ўсё даецца складана. Дзякуе ўсім за дапамогу і падтрымку. Усім прывітанне!» — кажа сяброўка Вадзіма пра яго стан.
Вадзіма Ермашука (блогер Vadimati) 19 жніўня асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту за заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.