Падчас выступу ва ўніверсітэце Стэнфарда беларуская студэнтка падзякавала Уладзіміру Зяленскаму за ўсё, што Украіна робіць для беларусаў. У адказ прэзідэнт Украіны зазначыў, што ўсё зразумеў са сказанага па-беларуску, што сведчыць пра тое, што ў народаў Украіны і Беларусі шмат агульнага.

Зяленскі пажадаў беларусам дасягнуць выніку, але не такой цаной, якую за сваю свабоду сплаціла Украіна. Ён адзначыў, што ніякія ўрады не вечныя.

У канцы размовы з беларускай прэзідэнт Украіны сказаў: «Хай жыве Беларусь!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0