Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Нягледзячы на высокія (60% насельніцтва) паказчыкі поўнай вакцынацыі, у Ізраілі зарэгістраваныя найвялікшыя ў свеце лічбы новых выпадкаў кавіду. Па даных на 1 верасня, колькасць заражэнняў у Ізраілі складае 1892 выпадкі на мільён чалавек. Гэта значна вышэй, чым колькасць заражэнняў у Манголіі, якая займае другое месца (1119), і ў Косава, што размясцілася на трэцім месцы ў спісе з 980 выпадкамі кавіду на мільён жыхароў.

Магчыма, што такія вялікія лічбы заражэнняў звязаныя з пашырэннем тэсціравання на кавід у сувязі з адкрыццём школ у Ізраілі. Але высокую колькасць захворванняў у краіне пачалі рэгістраваць яшчэ ў сярэдзіне жніўня, пры гэтым Ізраіль — адзін з сусветных лідараў па вакцынацыі, звяртае ўвагу Daily Mail.

Верагодная прычына новай хвалі кавіду — распаўсюд штама «дэльта», які вельмі лёгка перадаецца. Вакцыны абараняюць ад гэтага штама менш, чым ад астатніх варыянтаў віруса. Але вакцыны ўсё-такі абараняюць ад цяжкай формы хваробы.

Пачынаючы з ліпеня Ізраіль вакцынуе дадатковай дозай прышчэпкі людзей ад 60 гадоў, і ёсць інфармацыя, што гэта дапамагае знізіць колькасць пацыентаў з кавідам у шпіталях. Таму ўрад пашырыў праграму вакцынацыі на ўсіх грамадзян краіны, старэйшых за 12 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0