Добрую ідэю прыдумалі на Зэльвеншчыне. Вясковым закінутым хатам надаюць новае жыццё — там ствараюць мясцовыя краязнаўчыя музеі народнага побыту. Ужо стварылі хаты-музеі ў вёсках Дзярэчын, Міжэрычы, Холстава, Крамяніца, Ярнева, Варонічы, Бязводнае. І хоць экспанаты ў гэтых музеях амаль аднолькавыя, але яны зацікавяць сучасную моладзь, упэўнены стваральнікі.

Паглядзець у кожнай хаце ёсць на што, бо ад былых насельнікаў засталіся старыя рамкі з фотаздымкамі, кросны, калаўроты, сукайлы, вырабы з гліны, чыгункі, абразы, ручнікі, маслабойкі і іншыя хатнія неабходныя рэчы. Вось з іх і ствараюцца хаты-музеі.

Першымі наведвальнікамі такіх музеяў будуць школьнікі і настаўнікі, а таксама турысты. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?