Карыстальнікі ASOS заўважылі, што пры спробе зрабіць заказ нельга выбраць Беларусь як краіну для дастаўкі. Аказалася, сэрвіс часова не пастаўляе тавары ў нашу краіну -— з-за санкцый Еўрасаюза, піша Citydog.

Пры спробе выбраць Беларусь як краіну для дастаўкі на сайце ASOS пішуць: «Sorry, the delivery options are currently unavailable».

Журналісты напісалі ў службу падтрымкі і спыталі, у чым рэч. Там адказалі: «У сувязі з санкцыямі ЕС мы больш не можам дастаўляць заказы ў Беларусь, на жаль».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0