Ноччу 6 верасня ў некаторых раёнах Беларусі, а па Брэсцкай вобласці на глебе на большай частцы тэрыторыі, чакаюцца замаразкі.

У бліжэйшыя суткі ў краіне прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні, ноччу — слабы, днём — умераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 6 градусаў вышэй за нуль, па Брэсцкай вобласці на глебе на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі да нуля, мінус 3 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 12-18 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0