Па некаторых каналах прайшла інфармацыя, нібыта слуп паваліўся пасля таго, як маршрутка ў яго ўрэзалася, але ўсе абставіны здарэння яшчэ высвятляюцца.
У Мінску ліхтарны слуп паваліўся на маршрутку
Незвычайнае здарэнне адбылося сёння на вуліцы Арлоўскай. Ліхтарны слуп паваліўся на маршрутнае таксі, праз гэта на некаторы час быў ускладнены рух, паведамляе ДАІ горада.