Мужчына быў падпісаны на каналы, дзе публікаваліся асабістыя звесткі сілавікоў. Са снежня па красавік ён пісаў «каментары абразлівага характару, выказаныя ў непрыстойнай форме». Следчыя налічылі 21 каментар пад пастамі з фотаздымкамі міліцыянтаў з Мінска, Гомеля, Магілёва, Віцебска, Брэсцкай вобласці, пракурораў і суддзяў з Гомеля і Мінска і дэпутата з Гомельскага раёна. Толькі за адну красавіцкую ноч мужчына паспеў «абразіць» адразу 19 чалавек.

Мужчыну 35 гадоў, халасты, раней не судзімы, працаваў грузчыкам.

Яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Мужчыну ўзялі пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0