Гэта адбудзецца а 10-й раніцы ў Віцебскім абласным судзе.
У 2006-2007 гадах Леанід Свецік кансультаваў віцебскіх актывістаў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя прафашысцкай арганізацыі «Расейскае нацыянальнае адзінства» (РНЕ). КДБ ж западозрыла, што менавіта ён складаў лісты з пагрозамі ад імя РНЕ, што прыходзілі віцебскім актывістам палітычнай апазіцыі і дзеячам культуры.
Крымінальная справа па фактах пагроз з боку РНА была ўзбуджаная УКДБ па Віцебскай вобласці па арт. 130.1 КК 20 мая 2008 года. Свецік спачатку праходзіў як сведка, пазней — падазраваным.
31 сакавіка 2009 года праваабаронцу было прад'яўленае абвінавачванне адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці (арт.130 Крымінальнага кодэкса) і паклёп у адносінах прэзідэнта Беларусі (арт. 367 Крымінальнага кодэкса).
Віны Свецік не прызнае і лічыць, што такім чынам яму помсцяць за праваабарончую дзейнасць. Пракурор Сяргей Селіханаў патрабуе для праваабаронцы два гады калоніі агульнага рэжыму.
Пацярпелыя заявілі падчас судовых спрэчак, што не вераць у віну Свеціка.
Адвакат Свеціка, Павел Сапелка, назваў справу супраць свайго падабароннага «страшнай правакацыяй». Ён просіць апраўдаць праваабаронцу на той падставе, што ягоная віна судом не даказаная.