На борце лайнера знаходзілася 45 чалавек: 37 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. 43 чалавекі загінулі на месцы; хакеіст Аляксандр Галімаў памёр у бальніцы і толькі бортінжынер Аляксандр Сізоў змог выжыць у гэтай страшнай катастрофе.

Сярод загінулых былі трое беларусаў: найлепшы хакеіст Беларусі Руслан Салей, а таксама Сяргей Астапчук ды трэнер Мікалай Крываносаў.

Праз некалькі дзён у Мінску адбылося развітанне з хакеістамі.

Цікава, што сёння мінскае «Дынама» згуляе з «Лакаматывам» у Яраслаўлі ў рамках чэмпіянату КХЛ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0